З-за спякоты на сераду-пятніцу абвешчаны максімальны, чырвоны, узровень небяспекі

Сіноптыкі павысілі ўзровень небяспекі штармавога папярэджання, абвешчанага з-за спякоты, да чырвонага. Раней быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.


«У дзённыя гадзіны 23-25 чэрвеня (серада-пятніца) на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе +30...+34°С, месцамі, а па паўднёвым усходзе краіны ў многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +35...+36°С» — цытуе папярэджанне REFORM.by.

Удзень у Мінску 23-24 чэрвеня тэмпература паветра складзе +32...+34°С, а 25 чэрвеня яна дасягне +31...+33°С.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: