Праз знос друкарскага абсталявання. Друкарня скасавала дамову з газетай «Информ‑прогулка»

«Пінская рэгіянальная друкарня» скасавала дамову з лунінецкай газетай «Информ-прогулка». Гэтае рашэнне тлумачыцца «значным фізічным зносам друкарскага абсталявання».

Выданне «Інформ-прагулка» паведамляе, што на электронны адрас газета атрымала ліст з друкарні з паведамленнем пра скасаванне дамовы на друк. Ліст датаваны 26 ліпеня. Акрамя зносу друкарскага абсталявання, прычынай таксама пазначана «наяўнасць усяго адной брыгады друкароў»:

«КУП "Пінская рэгіянальная друкарня" паведамляе, што ў сувязі са значным фізічным зносам друкаванага абсталявання (год уводу ў эксплуатацыю ратацыйнай друкаванай машыны 4-Паг-221 — 2002) і, як следства, значным зніжэннем хуткасці друку, наяўнасцю адной брыгады друкароў, аказанне паліграфічных паслуг па друку газеты "Інформ-прагулка" якасна і ў тэрмін не ўяўляецца магчымым.

У сувязі з гэтым паведамляем Вам аб скасаванні з 26.07.2021 года дамовы на друк газеты №2 ад 04.01.2021 г.»

«Думаецца, што наўрад ці варта каментаваць дадзенае пасланне, тым больш, што "Інфарм-прагулка" — далёка не першая ў Беларусі незалежная газета, якая аказалася ў такой сітуацыі. Тым не менш, мы застаёмся зарэгістраваным, афіцыйна прызнаным сродкам масавай інфармацыі», — піша газета.

«Інфарм-прагулка» прыносіць прабачэнні чытачам і заклікае чытаць іх на сайце і падпісвацца на сацыяльныя сеткі выдання.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: