З кватэры Бяляцкага забіраюць маёмасць

З кватэры палітвязня Алеся Бяляцкага судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя. Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук паведаміла “Свабодзе”, што напярэдадні з іх кватэры судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ перад судом над Алесем.



З кватэры палітвязня Алеся Бяляцкага судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя. Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук паведаміла “Свабодзе”, што напярэдадні з іх кватэры судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ перад судом над Алесем.

«Запомніўся каментар судовага выканаўцы. Калі ён выносіў тэлевізар з дому, то казаў: «Не маглі нешта больш каштоўнае апісаць!». Паводле Наталлі Пінчук — гэта першая маёмасць Бяляцкага, якую забіраюць з кватэры.

Тым часам сам Алесь Бяляцкі з бабруйскай калоніі працягвае дасылаць калегам лісты, у якіх апісвае свой шлях да беларушчыны. Гэтыя лісты вывешвае на сваім сайце праваабарончы цэнтр «Вясна», якім кіраваў да арышту Алесь Бяляцкі. Як палітвязень знаходзіць час на напісанне ўспамінаў?

Наталля Пінчук адзначае наступную якасць свайго мужа: «Мяркую, на гэта ў яго ідзе ўвесь вольны час, якога ў яго вельмі мала. Гэта праявы такой якасці, якую ён дэманстраваў і да калоніі. Вялікай працаздольнасці, якой ён валодае. Ён можа рабіць некалькі спраў адначасова. Бачна, што і зараз, нягледзячы на вялікую загружанасць, бо ён жа і працуе там на вытворчасці, ён таксама знаходзіць хаця б некалькі хвілін, каб напісаць. Каб усё, што ў ім ёсць, гэта каб вылілася на паперу. Прычын не толькі сам піша, а яшчэ ініцыюе, просіць сваіх былых калегаў па музеі пісаць успаміны, каб гэта ўсё потым склалася ў кніжку».

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года за утойванне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца даводзіў у судзе, што грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным ў Беларусі актывістам і грамадзянам.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: