З Мінска будзе хадзіць дадатковы аўтобус у кіеўскі аэрапорт «Барыспаль»

З 19 ліпеня па суботах адкрываецца дадатковы рух аўтобусаў «МАЗ-251» (на 44 месцы) ДП «Мінсктранс» па маршруце Мінск — аэрапорт «Барыспаль» (праз Бабруйск, Гомель, Чарнігаў, Кіеў). 



З аўтавакзала «Цэнтральны» аўтобусы будуць адпраўляцца ў 01:00, ад АВ «Усходні» ў 01:20, з аэрапорта «Барыспаль» у 23:20, з Кіева ў 23:59.
 
 
Таксама ходзіць аўтобус з Мінска ў Барыспаль з аўторка па нядзелю (апроч серады) адпраўленнем з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 17:30. Прыезд у Кіеў у 05:15, Барыспаль — у 06:15.
 
 
Даехаць з Мінска да Кіева каштуе 300 тыс. рублёў, да Барыспаля — 310 тыс.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!