З Мінска хочуць выселіць больш за 100 тысяч жыхароў

Да 2030 года ў гарады-спадарожнікі ўлады маюць намер перасяліць 104,5 тыс. мінчан. Такую лічбу агучылі ў пятніцу спецыялісты УП «БелНДІПгорадабудаўніутва» на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры галоўным архітэктары Мінска, дзе падводзіліся вынікі грамадскага абмеркавання генеральных планаў гарадоў-спадарожнікаў сталіцы.



Самае значнае павелічэнне колькасці насельніцтва за кошт перасялення жыхароў сталіцы чакаецца ў Рудзенску. Па разліках, да 2030 годзе яго насельніцтва павінна павялічыцца ў сем разоў з 11,5 тыс. да 81 тыс. чалавек. У якасці патэнцыйных жыхароў Рудзенска і яго ваколіц разглядаюцца 67 тыс. мінчан, перадае БелТА.

Колькасць насельніцтва Дзяржынска павінна павялічыцца з 26,3 тыс. да 41 тыс. чалавек, сюды прапануецца перасяліць 12 тыс. мінчан.

Яшчэ 10 тыс. жыхарам сталіцы прапануюць пераехаць у Смалявічы, дзе да 2030 года будуць жыць 30 тыс. чалавек (цяпер — 15,6 тыс.).

У Заслаўе і Фаніпаль прапануецца перасяліць з Мінска 6,5 тыс. і 6 тыс. чалавек адпаведна. Такім чынам, у кожным з гэтых гарадоў будуць жыць па 23 тыс. чалавек (цяпер у Заслаўі — 14,7 тыс., Фаніпалі — 13,8 тыс.).

Насельніцтва Лагойска павялічыцца з 12 тыс. да 16 тыс., тут чакаюць не менш за 3 тыс. мінчан.

У кожным з генпланам вызначаны перспектыўныя тэрыторыі з інфраструктурай для будаўніцтва жылля для мінчан.

Гарады-спадарожнікі будуць мець сваю спецыялізацыю, у адпаведнасці з якой распрацоўваліся іх генпланы. Напрыклад, Лагойск і Заслаўе стануць турысцка-рэкрэацыйнымі цэнтрамі, у Рудзенску, Фаніпалі і Дзяржынску маюць намер развіваць прамысловыя зоны, Смалявічы будуць развівацца за кошт Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Што тычыцца пераносу прамысловых прадпрыемстваў з Мінска ў гарады-спадарожнікі, то гэтае пытанне яшчэ толькі прапрацоўваецца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: