«За 26 гадоў рэпрэсій у нас з'явіўся імунітэт да пагроз». Зварот медыкаў

Беларускія медыкі запісалі зварот наконт чарговай хвалі Covid-19 і крывадушнасці Міністэрства аховы здароўя. 


"Мы абураны чарговай порцыяй крывадушнасці ад Міністэрства аховы здароўя. Чыноўнікі спрабуюць уздзейнічаць на мірных пратэстоўцаў, пераконваючы, што менавіта яны з'яўляюцца прычынай роста захворванняў Covid-19", — кажуць медыкі. Яны тлумачаць, што насамрэч прыводзіць да павялічэння выпадкаў захворвання: калі людзей зганяюць на праўладныя мітынгі, звозяць іх на канцэрты на аўтобусах, рассажджваюць побач, без сацыяльнай дыстанцыі, брак супрацьэпідэмілагічных мер ва ўстановах адукацыі.

"Нам пагражаюць звальненнямі і адлічэннямі, а самае подлае — пагражаюць магчымасцю адабраць дзяцей з сем'яў. Але мы не баімся! За 26 гадоў рэпрэсій у нас з'явіўся імунітэт да пагроз".

Напрыканцы яны заклікаюць суграмадзян падчас акцый пратэсту абавязкова насіць медыцынскія маскі — не дзеля таго, каб хаваць свае твары, а каб знізіць рызыку заражэння каронавірусам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: