За абарону незалежнасці актывіста могуць пакінуць без аўто і працы: ён просіць дапамогі

Пра гэта Зміцер напісаў на старонцы ў Фэйсбуку.
Зміцер Казакевіч, facebook.com

Зміцер Казакевіч, facebook.com

Зміцер звярнуўся да сяброў і знаёмых праз Фэйсбук.

«Добры дзень. Мяне клічуць Зміцер Казакевіч. Я жыву ў Мінску, працую кіроўцам. Апошнія гады я прымаў удзел у шматлікіх палітычных і грамадзянскіх кампаніях: Абарона Курапатаў, акцыі ў абарону незалежнасці, падтрымка затрыманых па палітычных матывах і многае-многае іншае.

Незалежнасць маёй краіны для мяне абсалютная каштоўнасць. Каштоўнасць, за якую трэба змагацца. Менавіта таму я выйшаў на плошчу 7 і 20 снежня 2019 года.

Сістэма не пакінула мяне па-за ўвагай і ацаніла гэтыя падзеі ў 1275 і 1350 рублёў адпаведна. На дадзены момант сума доўгу складае 2135 рублёў. Судовыя прыставы паспелі накласці арышт на аўтамабіль, на якім я працую вадзіцелем. У любы момант машыну могуць забраць і прадаць з аўкцыёну, пакінуўшы мяне без працы.

З дапамогай гэтай машыны нам з актывістамі «Маладога фронту» атрымоўвалася аператыўна аб'язджаць усе суды і РАУС, знаходзіць незаконна затрыманых актывістаў, закупляць і развозіць ў ізалятары перадачы і ажыццяўляць яшчэ шмат розных карысных спраў.

Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа падтрымаць мяне ў гэтай сітуацыі», — піша Зміцер Казакевіч.


Падтрымаць актывіста можна праз рахункі:

Картка Белінвестбанка
5578 8433 7015 9240
да 08/23
Нумар дамовы рахунку карты
91kBYN-C4FC98
Уладальнік карты: ANDREI KAZAKEVICH

Рахунак Беларусбанка
BY28AKBB30140000916175610000

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: