«За аказанне гуманітарнай дапамогі лекарам» — штраф 2000 (фота, відэа)

Гэта не фэйк, гэта рэчаіснасць расійскай сістэмы. Учора ў Наўгародскай вобласці супрацоўнікі паліцыі спынілі аўтакалону прафсаюза "Альянсу лекараў" і затрымалі актывістаў, якія везлі сродкі індывідуальнай абароны для мясцовых медработнікаў.
Фота Дзінара Ідрысава.Той, хто збіваў Васільеву

Фота Дзінара Ідрысава.Той, хто збіваў Васільеву


Затрымлівалі жорстка другі раз за дзень. Лідара незалежнага прафсаюза "Альянс лекараў" Анастасію Васільеву яшчэ і збілі паліцэйскія ў цывільным.

Па словах актывістаў "Альянсу лекараў", Васільеву затрымалі, калі яна разам з інспекцыяй прафсаюза хацела з'язджаць з Акулаўкі. Ім сказалі, што ў пратаколах аб парушэнні рэжыму самаізаляцыі "засталіся памылкі". Васільеву гвалтоўна затрымалі, гэта трапіла на відэа. Актывісты паведамілі, што невядомы ў цывільным і рэспіраторнай масцы ўдарыў Васільеву і ўжыў задушлівы прыём. Са слоў актывістаў "Альянсу лекараў", паліцыянты збілі яшчэ траўматолага з Санкт-Пецярбурга Аляксея Абзіянідзэ, які ўваходзіў у інспекцыю прафсаюза. Пасля затрымання юрыста не пусцілі ў аддзел паліцыі да затрыманых лекараў.

Фота Дзінара Ідрысава

Раніцай 2 красавіка машыны актывістаў "Альянсу" спынілі ў Акулаўскім раёне Наўгародскай вобласці. Іх западозрылі ў парушэнні рэжыму самаізаляцыі, па даных актывістаў, аперацыяй па іх затрыманні асабіста кіраваў палкоўнік МУС Максім Данілаў. Пасля дастаўлення ў Акулаўку і складання пратаколаў актывісты прафсаюза паспелі раздаць лекарам сродкі індывідуальнай абароны, якіх не хапала мясцовым медыкам.

Відэа "Радыё Свабода" пра затрыманне раніцай 2 красавіка:


Затрыманым медыкам выпісваюць пратаколы "За аказанне гуманітарнай дапамогі лекарам" і даюць штраф у 2000 расійскіх рублёў.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: