За беларускамоўны аўтавакзал у Брэсце

Брэсцкія актывісты выступаюць за беларусізацыю новага аўтавакзала.


Пра гэта паведаміў кіраўнік агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі, прадстаўнікам якога ўласна і належыць гэтая ідэя:

Адзін з накірункаў, якім мы будзем займацца, — гэта змаганне за пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы. Мы зараз збіраем подпісы за тое, каб аўтавакзал, які будуецца ў Брэсце, усё афармленне меў на беларускай мове. І калі ёсць жаданне, то ў нас на офісе ёсць аркушы, у якіх можна паставіць свой подпіс за тое, каб усё афармленне на берасцейскім вакзале было беларускамоўным.

Новы аўтавакзал Брэсту размясціўся побач з дзейсным чыгуначным вакзалам, і ягонае будаўніцтва прымеркавана да 1000-годдзя Брэста, якое адсвяткуюць сёлета.

Нягледзячы на заканчэнне будаўнічых прац, афіцыйнага адкрыцця вакзала яшчэ не было, і таму актывісты спадзяюцца на тое, што яго ў выніку аздобяць па-беларуску.

Аркушы з подпісамі ініцыятывы знаходзяцца на офісе "Дзедзіча” па адрасе вуліца Маякоўскага, 46. 

www.racyja.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: