За чысты Мухавец: жыхары Пружан змагаюцца за чысціню ракі

Грамадскасцю Пружанскага раёна накіраваны калектыўны зварот у мясцовыя органы ўлады з прапановай правесці гідратэхнічныя работы па ачыстцы мясцовых азёр і ракі Мухавец. Жыхары раёна нават ведаюць, дзе ўзяць на гэта грошы.
У сваім звароце яны адзначаюць, што некалі ўпадабаныя гараджанамі месцы для адпачынку ў — Пружанскае гарадское возера (вадаём па вул. Пушкіна), і сажалка па вул.Савецкая, у цяперашні час не адказваюць неабходным сучасным патрабаванням да месцаў масавага адпачынку і купання. Глыбокую занепакоенасць выклікае санітарны і эстэтычны стан не толькі сажалак, але і ракі Мухавец у межах гарадской рысы.

Свой зварот яны накіравалі ў Пружанскі раённы Савет дэпутатаў, выказаўшы настойлівую просьбу унесці ў парадак дня сесіі пытанне «Аб стане водных аб'ектаў горада Пружаны». У адпаведнасці з заканадаўствам яны падрыхтавалі праект рашэння для дэпутатаў, у якім звяртаюць увагу:
1. На падставе арт.13 п.2.4. Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь правесці шэраг комплексных гідратэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне і падтрыманне ў належным, у тым ліку санітарным, стан ракі Мухавец у межах горада Пружаны, Пружанскага гарадскога возера і сажалкі.
2. Адказнасць за правядзенне гідратэхнічных работ, накіраваных на добраўпарадкаванне і належнае ўтрымання водных аб'ектаў і прыбярэжнай тэрыторыі, ускласці на Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.

Зварот таксама накіравана ў Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.

«Асноўнымі прынцыпамі Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» з'яўляюцца: абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, галоснасць і ўлік грамадскага меркавання. Як вынікае з апытанняў, праведзеных у сацыяльных медыя, абсалютная большасць жыхароў Пружанскага раёна не падтрымліваюць будаўніцтва фантана. Таму, мы прапануем больш рацыянальна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі. мы
просім Пружанскі раённы выканаўчы камітэт у рамках наяўных паўнамоцтваў, пераразмеркаваць грашовыя сродкі, выдзеленыя на будаўніцтва фантана, на карысць комплексу гідратэхнічных мерапрыемстваў па паляпшэнню работы інжынерна-тэхнічных збудаванняў водных аб'ектаў, ачыстку ракі Мухавец і гарадскіх
сажалак ад лішняй расліннасці, ціны і глею, добраўпарадкаванне прыбярэжных тэрыторый», — каментуе сітуацыю адна з ініцыятараў звароту Алёна Гулевіч.

На падставе Воднага кодэкса, законаў РБ «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў», «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» і Дырэктывы №2 жыхары раёна просяць мясцовыя органы прадстаўнічай і выканаўчай улады прыняць неабходныя меры для разгляду
дадзенага калектыўнага звароту грамадзян з улікам законных інтарэсаў і грамадскай думкі жыхароў Пружанскага раёна. На іх думку, станоўчае рашэнне будзе спрыяць павышэнню якасці жыцця жыхароў раёна.

Прэс-служба арганізацыі «За свой горад»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: