За два дні ў войска з запасу прызвалі каля 1400 чалавек

Каля 1400 ваеннаабавязаных было прызвана з запасу 21–22 сакавіка.

 

Фота БЕЛТА

Гэта робіцца ў сувязі з праверкай Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе сайт Міністэрства абароны.

"На працягу двух дзён прызвана з запасу каля 1,4 тыс. ваеннаабавязаных, у тым ліку каля 50 ваеннаабавязаных-жанчын, якія маюць ваенна-ўлiковую спецыяльнасць", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

23 сакавіка, як інфармуе БЕЛТА, асабовы склад, які раней не прысягаў, прыме прысягу на вернасць беларускаму народу.

Праверка мае комплексны характар. Падчас яе будуць пракантраляваныя падраздзяленні розных відаў і родаў войскаў: разведкі, ракетных войскаў і артылерыі, механізаваных, зенітных ракетных войскаў, авіяцыі, у тым ліку з правядзеннем з імі вучэнняў з баявой стральбой. Будзе правярацца таксама сістэма адмабілізоўвання войскаў, у тым ліку гатоўнасць сфармаваць асобную механізаваную брыгаду, а фармаваная брыгада — на здольнасць самастойна выконваць задачы па прызначэнні.

Агулам з запасу прызываецца да 2000 ваеннаабавязаных. Асаблівую ўвагу мяркуецца надаць ацэнцы магчымасцяў сіл і сродкаў ВПС і войскаў СПА па прыкрыцці адміністрацыйна-прамысловых раёнаў і прадухіленні актаў паветранага тэрарызму. Праверка зверне асаблівую ўвагу на пытанні вайсковай дысцыпліны, а таксама стан узбраення і ваеннай тэхнікі ў баявых вайсковых часцях і на базах захоўвання.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: