
Усе сабраныя рэчы перададзены дабрачыннаму праекту KaliLaska, які зоймецца іх размеркаваннем.
За 8 гадзін, якія працягвалася акцыя, опцыю UberGIVING заказвалі 4875 разоў. Колькасць заказаў аўтамабіляў нават перавысіла магчымасці арганізатараў, і некаторыя з мінчан так і не змаглі рэалізаваць сваё жаданне паўдзельнічаць у праекце. Тым не менш, яны могуць самастойна перадаць непатрэбнае адзенне фонду KaliLaska або пачакаць правядзення наступнай акцыі.
Падчас аналагічнай акцыі, якая праводзілася ў маі гэтага года ў Маскве, на дабрачыннасць было перададзена 3,5 тоны адзення.
У кампаніі Uber адзначылі высокую актыўнасць выклікаў па ўсім горадзе. А самымі спагадлівымі раёнамі беларускай сталіцы сталі Уручча, Малінаўка, Сухарава і Зялёны Луг. Часцей за ўсё для маючых патрэбу перадавалі дзіцячае і жаночае адзенне.
Акрамя Мінска ў глабальнай акцыі па зборы рэчаў для тых, каму яны больш патрэбныя, прынялі ўдзел жыхары 70 гарадоў з 30 краін Еўропы, уключаючы ўсе найбуйнейшыя сталіцы Старога Свету.
Паводле прэс-службы Uber