За каментары ў Тэлеграме жыхар Мінска атрымаў 5 гадоў «хіміі»

Суд Заводскага раёна Мінска 13 красавіка вынес прысуд у дачыненні да Аляксея Ліпеня, паведамляе «Белсат».

Мужчыну вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 («Публічная абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 364 («Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС»).

Рашэннем суду Аляксей Ліпень атрымаў 5 гадоў «хіміі». Таксама ён мусіць выплаціць «пацярпелым» 5500 рублёў кампенсацыі ды 522 рублі за судовыя выдаткі.

Яго затрымалі за каментары ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси». Прымусілі разблакаваць тэлефон пад ціскам. У кватэру, дзе пражывае Аляксей, прыходзілі з ператрусам 4 разы. Шукалі грошы, зброю, наркотыкі і забароненую сімволіку. У кватэры наклалі арышт на ўсю тэхніку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: