За канцэрт Дарафеевай на Дажынках у Шуміліне гатовыя заплаціць $ 1400 з бюджэту

Улады гарадскога пасёлка Шуміліна вырашылі запрасіць на свята абласных Дажынак заслужаную артыстку Беларусі Ірыну Дарафееву. У тэлеграм-каналах звярнулі ўвагу на тое, што за гадзіннае выступленне спявачкі ў райцэнтры гатовыя заплаціць каля 1400 даляраў. 
Тэндэр на арганізацыю канцэрта абвясціў «цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна». На партале дзяржзакупак ён з'явіўся 10 верасня, тэрмін падачы заявак — да 13 верасня.

Арыенціровачны кошт закупкі — 3500 рублёў. У суправаджальных дакументах пазначана, што прыблізная лічба заснаваная на папярэдніх закупках або вывучэнні рынку і носіць інфармацыйны характар. Аплата будзе ажыццяўляцца са сродкаў раённага бюджэту.

Цікава, што пры гэтым канцэрт Ірыны Дарафеевай ужо ўключаны ў праграму свята і, падобна, з'яўляецца адным з галоўных яе пунктаў. Канцэрт павінен прайсці 18 верасня з 19 да 20 гадзін на галоўнай плошчы райцэнтра.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: