За мінулыя суткі ў Беларусі ад каронавіруса памерла 10 чалавек. Плюс 1433 новыя выпадкі інфікавання

Чарговыя афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя аб пандэміі ў краіне.

Усяго з пачатку пандэміі, па афіцыйных дадзеных, вядома аб 334 863 хворых COVID-19, ачунялі 325 108 пацыентаў (1360 за мінулыя суткі).

За ўвесь час у Беларусі ад каронавіруса памерлі 2344 чалавек (10 з іх, паводле афіцыйных звестак, за апошнія суткі).

ПЦР-тэсты з пачатку пандэміі зрабілі 5 535 400 разоў, за апошнія суткі — 18 718 тэстаў, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя.

Тым часам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ распавёў, што 92 тысячы чалавек у краіне ўжо атрымалі адзін кампанент расійскай вакцыны ад каронавіруса «Спутнік V».

У Беларусі цяпер прышчапляюць двума вакцынамі. Расійскім «Спутнікам» і кітайскай Vero Cell. Пры гэтым ужо пачаўся разліў першых прамысловых серый вакцыны «Спутнік V» з паўпрадуктаў на айчынных «Белмедпрэпаратах».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: