За налепку ў машыне, сфатаграфаваную з буса яшчэ ў сакавіку, затрымалі музыку Максіма Субача

Удзельніка гуртоў «TonqiXod» і «Subtonans» узялі пад варту да суду.

Затрымалі ўдзельніка гуртоў «TonqiXod» і «Subtonans» Максіма Субача. Пра гэта на сваёй стронцы ў Фэйсбуку распавёў супрацоўнік прэс-службы «Саюза беларускіх пісьменнікаў» Ціхан Чарнякевіч.

«Зноў забралі Макса Субача. За налепку на машыне, сфотканую ў пачатку сакавіка. Некалькі разоў званілі, каб "проста прыйсці паразмаўляць". У выніку затрымалі да суду», — напісаў Ціхан Чарнякевіч.

Паводле інфармацыі «НЧ», затрыманне Максіма Субача адбылося пры наступных абставінах. Не так даўно у яго скончыўся тэрмін дзеяння правоў кіроўцы, і ён пайшоў іх мяняць у ДАІ. Там яго папрасілі наведаць участковага ў Кастрычніцкім РУУСе. Максім адмовіўся: маўляў, выклікайце афіцыйна — прыйду.

У сакавіку Максім Субач ехаў на машыне і на светлафоры ўбачыў, як з «характэрнага» буса нехта сфатаграфаваў яго налепку — «Пагоню». Бус з'ехаў, але гісторыя мела працяг. Учора музыку пазваніў міліцыянт і сказаў прыйсці ў РУУС.

У Максіма двое маленькіх дзяцей, дачка толькі-толькі нарадзілася.

Судзіць музыку будуць заўтра ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. 

Год таму Максім Субач адседзеў 10 сутак за «дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Падчас перадвыбарчай кампаніі музыка ўваходзіў у ініцыятыўныю групу Віктара Бабарыкі.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: