За паўгады ў Беларусі звольнілі 335 тысяч чалавек

У чэрвені прадпрыемствы працягнулі больш актыўна звальняць працаўнікоў чым прымаць навічкоў.

Гэтак, у мінулым месяцы аддалі працоўныя кніжкі 63 205 чалавек, а працаўладкаваныя былі 59 165. Такая карціна назіраецца ўжо восьмы месяц запар.

Больш за ўсё працаўнікоў у чэрвені згубіла сфера фінансавай і страхавой дзейнасці - там звольненых аказалася на 39,5% болей чым прынятых, а таксама адукацыі (розніца ў 31,8%).

Разам з тым былі і сферы, дзе прынятых на працу было болей. Напрыклад, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы.

З пачатку году прадпрыемства звольнілі на 41 тысячу працаўнікоў болей чым прынялі.

Паводле TUT.BY


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: