За перфоманс супраць мяса — пратакол

Актывіст Павел Сяргей атрымаў па пошце чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП, складзены за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні на Камароўскім рынку у Мінску.
Фота з сайта spring96.org

Фота з сайта spring96.org



“26 сакавіка, знаходзячыся на тэрыторыі крытага рынку па адрасе Мінск, вул. Веры Харужай, 8, прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні супраць мясной індустрыі, публічна выказваў меркаванні аб мясной прадукцыі, раздаваў улёткі, чым парушыў устаноўлены парадак правядзення пікетавання…”

Нагадае, 26 сакавіка наведвальнікі сталічнага Камароўскага рынку сталі сведкамі не зусім звычайнага відовішча: маладыя людзі ў яркіх масках буйных рагатых жывёл хадзілі з плакатамі па радах з мясам у крытым павільёне і раздавалі ўлёткі за этычны і здаровы лад жыцця.

 
Фота з сайта spring96.org

Фота з сайта spring96.org


Акцыя, арганізаваная актывістамі моладзевых рухаў «Цана жыцця» і «Экалагічны пошук», не несла пагрозы грамадскаму парадку, але была негатыўна ўспрынятая прадаўцамі мясной прадукцыі. Урэшце, ахоўнікі рынку папрасілі сысці ўдзельнікаў перфомансу з крытага рынку.

Павал Сяргей паведаміў праваабаронцам, што такім чынам актывісты спрабавалі данесці мінчукам думку пра тое, што існуе альтэрнатыўны лад жыцця, без забойства, які не нясе пагрозы хатнім жывёлам.

– Думаю, што калі б мы займаліся раздачаю рэкламы нейкіх там каўбасаў, то ніхто б не звяртаў на нас увагі, — кажа Павел Сяргей.

Інфармацыі аб тым, ці складзеныя пратаколы на іншых удзельнікаў перфомансу, у праваабаронцаў пакуль няма, дата суда таксама пакуль невядомая.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!