За перформанс з Пушкіным і графіці затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў

"Малады фронт" паведаміў пра затрыманне свайго сябра, актывіста Філіпа Шаўрова.
Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.


Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе пра затрыманне свайго актывіста Філіпа Шаўрова. Ён быў затрыманы ў нядзелю 19 студзеня міліцыяй Цэнтральнага раёну і зараз месціцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Як паведаміў у сябе ў Facebook палітык Павел Севярынец, Шаўроў затрыманы па крымінальнай справе. Пра гэта актывіст паспеў паведаміць па тэлефоне сваім сябрам. Верагодна, затрыманне звязана з інцыдэнтам з помнікам Аляксандру Пушкіну: тры дні таму хтосьці размаляваў чырвонай фарбай рукі помніка. У хуткім часе на гэта адрэагавала Амбасада Расіі. Дыпламаты выказалі абурэнне і паведамілі, што будуць сачыць за сітуацыяй вакол гэтага "акту вандалізму".

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў доме ў Філіпа быў вобшук, падчас якога была вынята вопратка. Сёння жонку Філіпа выклікалі ў Следчы камітэт на допыт.

Пазней прэс-служба "Маладога фронту" ўдакладніла, што іх актывіста затрымалі за нядаўні перформанс з акрываўленымі рукамі Пушкіна, графіці «Свабоду Севярынцу» і яшчэ шэраг іншых палітычных графіці.

Ці прад'яўлены Шаўрову абвінавачванні, пакуль невядома.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: