За пікет у гонар Каліноўскага не змаглі асудзіць віцебскага актывіста

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў 13 снежня адміністрацыйную справу, заведзеную на вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду.


На яго быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён 22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска. Мясцовыя праваахоўнікі вырашылі, што тым самым Хаймада правёў несанкцыянаваны пікет.

Справу апазіцыянера разглядала суддзя Алена Цыганкова. Як паведаміла актывістка Таццяна Севярынец, пратакол Барыса Хамайду суд адправіў на дапрацоўку з-за недахопаў адміністрацыйнай справы актывіста.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: