За сардэчка, кулак і вікторыю на трансфарматрнай будцы — тры і паўтара года абмежавання волі

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 14 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова. Дзяржабвінаваўца — пракурор Вароніч

Згодна з матэрыяламі справы Таратун і Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі (ТП-1064) што знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак грамадска-палітычнага зместу, чым прычынілі РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду. Суму нанесеней шкоды ацанілі у 32 рублі 90 капеек.

Пад час следства Таратун быў звольнены з месца працы, Казак была звольненая па пагадненні бакоў.

Сёння суддзя Наталля Дзядкова вынесла прысуд: Дзмітрыю Таратуну — тры года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Дзіяне Казак — паўтара года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: