За суткі Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 1174 выпадкі заражэння COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1174 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 1273 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 291 621 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 282 039 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, піша TUT.BY.

У актыўнай фазе COVID-19 — 7571 пацыент.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2011 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзевяць — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі выканана 18 006 тэстаў (каля 6,5% станоўчых). Усяго ў краіне праведзена 4 951 979 тэстаў.

26 лютага 2021 года ў Беларусі выпусцілі пробную серыю расійскай вакцыны ад каронавіруса «Спутник V». Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што ўсіх жадаючых пачнуць прывіваць гэтай вакцынай, выпушчанай на айчынным фармпрадпрыемстве, з красавіка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: