За суткі ў Беларусі 742 новых выпадкі каронавіруса, 10 чалавек памерлі

За суткі ў Беларусі выяўлены 742 новыя выпадкі COVID-19, усяго ж дыягназ пацверджаны ўжо ў 370509 чалавек.


Выпісаны за дзень 661 пацыент. У цэлым ачунялымі з пачатку пандэміі афіцыйна лічацца 360916 чалавек, піша REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 10 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 2652 такіх смерці.

У краіне зрабілі ўжо 6,015 млн тэстаў, у тым ліку 8042 за мінулыя суткі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: