За суткі ў Беларусі выявілі 1219 выпадкаў COVID-19. Каля 150 тысяч чалавек вакцынаваныя

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку па стане на 6 траўня.


За мінулыя суткі ў краіне былі выяўлены 1219 новых пацыентаў з COVID-19. Агульная колькасць выпадкаў дасягнула 364951, перадае REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1319 чалавек, а ў цэлым ачунялым лічыцца 355531 пацыент.

Зноў 10 чалавек памерлі за суткі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смерцяў, афіцыйна звязаных з COVID-19, складае 2602.

У краіне зрабілі за суткі 18740 тэстаў, а ў цэлым з пачатку пандэміі — 5,94 млн.

На 6 траўня больш за 299 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны ад COVID-19, цалкам вакцынацыю прайшлі больш за 150 тысяч чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: