За суткі ў Беларусі выявілі 1279 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку захворвання COVID-19 па стане на 24 лютага. За суткі былі зарэгістраваныя 1279 новых пацыентаў з гэтым дыягназам.


Усяго ж ён пацверджаны з пачатку эпідэміі ў 281 707 чалавек, перадае REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1444 чалавекі, а ў цэлым ачунялі лічацца 271 733 пацыенты.

Яшчэ дзевяць чалавек за суткі памерлі з каранавіруснай інфекцыяй. У цэлым колькасць ахвяр пандэміі ўжо дасягнула 1939 чалавек.

За суткі былі зробленыя 17 834 тэсты, а ўсяго — ужо больш за 4,82 млн.

У той жа час Мінздароўя паведамляе, што ад каранавіруса прышчэпленыя амаль 25 тысяч чалавек. У бліжэйшы час будуць прышчэпленыя яшчэ 50 тысяч — гэтым разам кітайскай вакцынай, 100 тысяч доз якой прыбылі днямі. Яшчэ 100 тысяч доз чакаецца ў сакавіку.

Мінздароўя таксама паведаміла, што пачатак вытворчасці вакцыны «Спутник V» магчымы ў сакавіку. Плануецца, што беларускія фармпрадпрыемствы змогуць выпускаць 500 тысяч доз у месяц, у выніку ўсе жадаючыя змогуць атрымаць прышчэпку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: