За травень і чэрвень 2020-га ветэранаў у Беларусі стала ўдвая менш

Толькі за два месяцы 2020 года — травень і чэрвень — колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі скарацілася амаль удвая. Гэта афіцыйная статыстыка.


Лічбы:

01.04.2019 — ветэранаў у краіне налічваецца 6250

01.04.2020 — ветэранаў «менш за 5 тысяч»

01.05.2020 — ветэранаў 4,7 тысячы

01.07.2020 — ветэранаў 2639

Гэта страшнае падзенне, якога не было раней. З 1 красавіка 2019-га па 1 траўня 2020 года памерла менш ветэранаў ВАВ, чым у траўні-чэрвені 2020 года.

Нагадаем, сёлета Лукашэнка настояў на правядзенні парада Перамогі нягледзячы на пандэмію каронавіруса. У ім удзельнічалі і ветэраны. Некаторыя, беручы прыклад з кіраўніка дзяржавы, грэбавалі сродкамі індывідуальнай абароны — такімі, як маскі і пальчаткі.

Віншаванне ветэранаў таксама адбывалася дома: да іх прыходзілі актывісты моладзевых арганізацый, а часам і цэлыя аркестры.

Паводле Еўрарадыё



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: