За ўчорашні «жаночы ланцуг» жыхарак Віцебску будуць судзіць

Каля 20-ці жанчын і дзяўчат, якія выйшлі 12 жніўня да Ратушы ў Віцебску, апранутых ў белае і з кветкамі ў руках, забралі ў пастарунак.

Пра затрыманне Ірына Барысевіч распавядае “Радыё Рацыя”:

— Прыехалi хлопцы з Кастрычніцкага РАУСу, мы толькі 5 хвілін паспелі пастаяць. Адвезлі нас у пастарунак, і нас там 6 гадзін афармлялі. Спачатку нас у актавую залу пасадзілі, перапісалі імёны, месцы працы, пакуль там адбіткі пальцаў, фоткі… І адпусцілі, пакуль не паведамілі, калі там суд, калі там што…

Перш чым адпусціць дахаты, жанчын і дзяўчат накіроўвалі на гутарку з начальнікам Кастрычніцкага РАУС, распавяла Станіслава Цярэнцьева:

— Усе мусілі сустрэцца з начальнікам, і ён вырашаў, ці адпускаць нас дахаты, ці не. Але ён чытаў натацыі, што нам мусіць быць сорамна. Вось мне ён сказаў, што пасля нашых дзеянняў людзі пішуць у сацыяльных сетках, каб забівалі міліцыянтаў. І што гэта мы вінаватыя ў беспарадках у горадзе, а ў яго служаць хлопчыкі, маладзейшыя за мяне.



Усіх затрыманых адпусцілі пасля складання пратаколаў паводле артыкула 23.34 КаАП — як на ўдзельніц несанкцыянаванай акцыі. У пратаколах запісана, што жанчыны і дзяўчаты крычалі лозунгі і пляскалі ў ладкі. Гэтага не было, цвердзяць удзельніцы, бо яны трымаліся пад рукі, а ў руках трымалі кветкі.

www.racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: