За ўдзел у шпацыры з БЧБ-парасонамі Юлію Міхайлаву арыштавалі на 25 сутак

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна судзяць затрыманую ўчора ў Прылуцкай Слабадзе пасля ператрусу сям’ю Міхайлавых.


Як учора заявіла мінская міліцыя, затрыманыя з’яўляюцца «актыўнымі ўдзельнікі флэшмобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў», а «падчас санкцыянаванага агляду домаўладання (сям’і Міхайлавых) выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэснай», пішуць праваабаронцы.

Суддзя Вікторыя Шабуня судзіла па ч.3 арт. 24.23 КаАП 30-гадовую актывістку Юлію Міхайлаву. У расклад судовых пасяджэнняў супрацоўнікі Цэнтральнага суда Міхайлаву не ўнеслі. Паводле пратакола, дзяўчына 6 красавіка з 18:05 па 18:20 прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці на праспекце Пераможцаў у групе грамадзян з дзесяці чалавек «з мэтай выказвання свайго грамадска-палітычнага настрою». Юлія нібыта трымала БЧБ-парасон і крычала «Жыве Беларусь!». У якасці доказаў яе віны на судзе прадставілі фота TUT.BY.

Дзяўчына на судзе пацвердзіла, што яна шпацыравала па праспекце ў той дзень, але з белым парасонам. Паводле яе слоў, яна нічога не выкрыквала, нічым не махала і нічога не выказвала. Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі — аказавалі псіхалагічны ціск.

У выніку Шабуня асудзіла Юлію Міхайлаву на 25 сутак арышту.

Юлія Міхайлава да гэтага 4 разы адбывала адміністрацыйныя арышты, агулам правяла на «сутках» 57 дзён. Дзяўчына шмат гадоў была актывісткай «Маладога Фронта».

Чакаюцца суды над яе братам Пятром і маці Таццянай. Старэйшую сястру Лілію ўчора вызвалілі, бо ў яе непаўналетнія дзеці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: