За ўшанаванне памяці ахвяр гета берасцейца да суда змясцілі ў ІЧУ

Берасцейскага актывіста Віталя Казака выклікалі 15 сакавіка ў апорны пункт міліцыі па вул. Набярэжнай на 14 гадзін. Праз некалькі гадзін адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС Брэста, а затым змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання.
Віталь Казак

Віталь Казак

Апошнім часам Віталь Казак разам з паплечнікамі займаўся ўшанаваннем памяці закатаваных жыхароў гораду ў часы нямецкай акупацыі. Парэшткі людзей былі знойдзеныя ў адным з кварталаў колішняга Берасцейскага гета, на месцы якога мусіў вырасці элітны жыллёвы квартал.

З гэтай нагоды Віталь правёў шэраг акцыяў памяці ахвяраў тых часоў:

 Адначасова выкопваюцца парэшкі сотняў закатаваных, хачу падкрэсліць, не габрэяў толькі, а берасцейцаў. Яны нашыя грамадзяне. І ніхто не збіраецца ўшанаваць іх памяць. Абмежавацца тым, што там стаіць памятны знак.

Як стала вядома мясцоваму праваабарончаму цэнтру, Віталь Казак 15 сакавіка а 14-й гадзіне мусіў з’явіцца ў пастарунак міліцыі на набярэжнай імя Францыска Скарыны. Па ягоным меркаванні, выклікалі яго на размову адносна адной з акцыяў, прысвечаных ахвярам гета. Актывісту з пастарунку самастойна выйсці не ўдалося, бо яго адвезлі ў ІЧУ Ленінскага раёна Берасця. Па інфармацыі праваабаронцаў яго пратрымаюць там да панядзелка, пасля чаго адбудзецца суд.

«Па папярэдняй інфармацыі інкрымінуюць Віталю “дробнае хуліганства” (арт 17.1 КоАП РБ), мажліва па двух эпізодах», — зазначылі праваабаронцы.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!