За выказванне меркавання — штраф 735 рублёў

Суд Мінскага раёна 29 кастрычніка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь (735 рублёў) за тое, што ён стаяў на фоне бел-чырвона-белага сцягу і выказваў публічна меркаванне ў дачыненні да рэстарацыі «Паедзім паядзім».

Пры гэтым суддзя падчас паседжання спытаў у яго, ці меў ён дазвол на выказванне свайго меркавання і калі так, то хто яго даў. “Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш беларускі суд”, — адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Палітык таксама нагадаў, што цяпер цягам году ён не можа быць заяўнікам любых масавых акцый.

Сёння, 29 кастрычніка, таксама стала вядома, што кіраўніцтва рэстарацыі “Паедзем паядзім” напісала заяву на абаронцаў Курапатаў Зміцера Дашкевіча, Ганны Шапуцька, Дзяніса Урбановіча, Паўла Севярынца. Цяпер міліцыя "праводзіць праверку" і вырашае, ці распачынаць крымінальны працэс.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-29 15:49:25
Як я разумею, нарэшце ўлада - праз чвэрць стагоддзя! - ўзялася за бел-чырвона-белых. Ну і добра. Сама парадзіла іх трыццаць гадоў таму ля Курапат сама й прыжме іх к ногтю тамака ж.
  • Алесь
  • 2018-10-29 16:32:53
То бок вы прызнаеце, што ўлада фашыстоўская, бо можа за выказванне асабістага мяркавання "прыжаць к ногцю"?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-29 17:36:46
Ой, блин. Каб не было гэтых б-ч-б сёння, то заўтра я б сам іх прыдумаў.

Алесь, калі хочаш са мной размаўляць, то хоць на пару хвілін пакінь гэтыя б-ч-б прапагандонскія тэрміны кшталту "фашыстоўская ўлада". Одно из значений слова фашизм - человеконенавистничество. Дзе і калі існая ўлада падпадала пад гэтую формулу?
Дык хлопчык-хрысціянін прыйшоў да прыватнай рэстарацыяі (з якой адпаведна СУДУ і публікацыям на НЧ) усё пучком па закону, не атрымаўшы дазволу ўлады на б-ч-б пікет і нешта там толкал пад мікрафоны ці ў інш выглядзе журналістам і зевакам, і хотел чтобы ему власть за это премію ілі поездку на Нарочь дала?
Вы там уже офонарелі от лукашенковской демократіі. Приезжайте ко мне в Штаты. Пукнуть без разрешения местных властей около частного ресторана не сможете іначе суда и штраф.

" за выказванне асабістага мяркавання "

Калі гэта ў гэтага ХРЫСЦІЯНІНА было асабістае, а не б-ч-б прапагандысцкае меркаванне, заснаванае на прапагандзе Свабоды ці НН?