За забытыя «правы» штрафаваць не будуць. Што яшчэ змянілася для кіроўцаў?

З 31 студзеня ў Беларусі пачалі дзейнічаць змяненні і дапаўненні ў КоАП і ПВКоАП, якія датычацца адказнасці за парушэнне некаторых пунктаў правілаў дарожнага руху.
фота Belsat.eu

фота Belsat.eu


Гаворка ідзе пра змены ў артыкулах, якія тычацца кіроўцаў і здзейсненых імі нязначных правапарушэнняў. Папраўкі ў другім чытанні ўхвалілі дэпутаты ў снежні мінулага года.

Так, змены ў арт. 18.17 КаАП (здзяйсненне ДТЗ) прадугледжваюць, што пры афармленні ДТЗ, у якім удзельніку не нанесены цялесныя пашкоджанні, а маюцца толькі механічныя пашкоджанні транспартных сродкаў або пашкоджанні маёмасці, кіроўца прыцягваецца да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункта (-аў) ПДР, які стаў прычынай здарэння. Калі ўдзельнікі ДТЗ складаюць «еўрапратакол» — яны не прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама кіроўцаў не будуць штрафаваць за забытыя дакументы (артыкул 18.18 КаАП). Раней за адсутнасць дакументаў штраф складаў ад 0,1 да 2 базавых велічынь. Зараз кіроўца можа быць прыцягнуты да адказнасці па ч. 5 арт. 18.22 КаАП (Іншыя парушэнні), якая прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 0,5 б.в.

Аднак у ДАІ папярэдзілі, што кіроўцам не варта гэтым злоўжываць. Працэдура праверкі наяўнасці дакументаў па адпаведным базам дадзеных прадугледжвае пэўныя часовыя затраты. Акрамя таго, у сістэме можа адсутнічаць інфармацыя аб дакументах, выдадзеных даўно. У гэтым выпадку спатрэбіцца дадатковая праверка.

За паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў будзе разглядацца судамі.

Адным з новаўвядзенняў стане скасаванне працэдуры канфіскацыі талона да вадзіцельскага пасведчання пры накладанні штрафу. Гэта выключыць неабходнасць наведвання падраздзялення ДАІ па месцы жыхарства з мэтай яго вяртання.

Тэрмін выплаты штрафу, рашэнне аб накладанні якога прымаецца на месцы, пашыраны з пяці дзён да аднаго месяца. Аплаціць яго можна з дапамогай сістэмы "Разлік" (АРІП) альбо на месцы з выкарыстаннем аплатнай карты праз мабільны тэрмінал. Аднак, у выпадку нявыплаты альбо пропуску дадзенага тэрміну, адміністрацыйнае спагнанне аўтаматычна павялічваецца на 2 базавыя велічыні.

Паводле belta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: