За 9 месяцаў Беларусь надрукавала 35% грошай

Аб'ём шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 кастрычніка 2015 года склаў Br323,91 трлн., павялічыўшыся на 35,28% з пачатку года, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка РБ.



У верасні ШГМ дадала 0,57% пасля рэзкага росту ў жніўні на 11,26%, зніжэння на 1,72% у ліпені і росту на 4,4% у чэрвені і на 2,8% у маі.

Аб'ём наяўных грошай у звароце (грашовы агрэгат M0) на 1 кастрычніка склаў Br15,153 трлн., і за верасень вырас на Br323,7 млрд., або 2,18%. На 1 студзеня гэты паказчык складаў 13,924 трлн. рублёў, на 1 верасня — 14,830 трлн. рублёў. З пачатку года аб'ём наяўных грошай вырас на 8,83%.

Актыўная рублёвая грашовая маса — грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы і бягучыя рублёвыя ўклады ў банках — склала Br43,833 трлн., павялічыўшыся на 4,95% за студзень-верасень.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2), якая акрамя агрэгата М1 уключае тэрміновыя рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, у студзені-верасні вырасла на 5,73% і на 1 кастрычніка склала Br96,051 трлн. За верасень рост склаў 2,55% ці 2,388 трлн.

У тым ліку, аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў склаў Br50,609 трлн, павялічыўшыся на 4,59% з пачатку года. У верасні тэрміновыя рублёвыя дэпазіты выраслі на 644,5 млрд. рублёў або 1,29%.

Пераводныя дэпазіты на 1 кастрычніка 2015 года склалі Br28,68 трлн., паказаўшы рост на 3,01% за студзень-верасень і на 6,22% у верасні.

АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: