Забароненаму ў служэнні святару Аляксандру Шрамко патрэбная дапамога ў пошуку працы

Забаронены 16 кастрычніка ў служэнні праваслаўны святар іерэй Аляксандр Шрамко з мінскага Міхайлаўскага прыхода шукае працу.
Таксама святар мае патрэбу ў фінансавай дапамозе.

«Прымаю прапановы супрацоўнічаць. Ці прапановы любой працы, няхай простай, але пасільнай», – піша святар у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Дапамагчы святару і папулярнаму праваслаўнаму публіцысту можна, скарыстаўшыся наступнымі рэквізітамі:

Яндэкс гаманец 41001986129374

Веб-мані: R971109283360

Z664471115256

B354699862823

Што тычыць прыхільнікаў Боскай літургіі на беларускай мове, ініцыіраванай святаром, наступная служба адбудзецца 21-га кастрычніка.

«Беларускамоўная Літургія на Міхайлаўскім прыходзе (Сухарава) будзе, як і планавалася. Зараз у нас служаць розныя святары, так што з маей забаронай яна не адменіцца», – спадзяецца айцец Аляксандр.

Іярэй Аляксандр Шрамко быў забаронены ў служэнні пасля таго, як раскрытыкаваў у сваім фэйсбуку патрыярха Кірыла, які знаходзіўся з візітам у Мінску. «Для патрыярха народа як і няма, затое для ахоўнікаў ён ёсць — але толькі як крыніца патэнцыйнай небяспекі», — напісаў святар.

У адказ на забарону служыць была створана петыцыя ў падтрымку айца Аляксандра.

Чытайце таксама: Беларускі святар раскрытыкаваў кіраўніка РПЦ за паводзіны ў Мінску


Паводле krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць