Заблакаваны доступ да выдання «Медыязона. Беларусь»

Доступ да рэсурсу mediazona.by абмежаваны — пра гэта паведаміла само выданне.


Выданне «Медиазона. Беларусь» было запушчана 1 ліпеня 2020 года. Гэта праект расійскага інтэрнэт-СМІ «Медиазона», заснаванага ў верасні 2014 года удзельніцамі групы Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай. «Медыязона» факусуецца на асвятленні навін, аналітыцы, калумністыцы аб судовых, праваахоўных органах і пенітэнцыярнай сістэме, а таксама аб розных праявах пераследаў грамадзян за іх палітычныя погляды, перадае TUT.BY.

Як напісала ў сябе ў Telegram-канале «Медиазона. Беларусь», доступ абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі.

«Пры спробе зайсці на сайт праз некаторых правайдэраў карыстальнікі бачаць белую плашчак з тэкстам “Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны”, — гаворыцца ў паведамленні. — Іншыя правайдэры пакуль дазваляюць зайсці на сайт».

Выданне падкрэслівае (а мнгоія беларусы ўжо і так ведаюць), што блакіроўка Мінінфармацыі абыходзіцца простым уключэннем VPN.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: