Забойцу дуба не знайшлі. Справа па «дрэве Бяды» закрыта

17 ліпеня стала вядома, што па вуліцы Л. Бяды хтосьці спрабуе забіць дуб. Соль у каранёвай сістэме, ствол абгорнуты ў плёнку і прасвідраваная адтуліна глыбінёй у 15 см — такая зброя выкарыстаў забойца дуба.
Тады неабыякавыя гараджане выклікалі міліцыю і зафіксавалі правапарушэнне. Сёння справа аб адміністрацыйным правапарушэнні была спынена, паколькі міліцыі не ўдалося знайсці вінаватага.

Супрацоўнікі Зелянбуда прамылі грунт ад солі, апрацавалі ствол антысептыкам і зацэментавалі. Па словах намесніка дырэктара Зелянбуда Савецкага раёна Дзмітрыя Гарэльскага, дуб, магчыма, удасца выратаваць, калі зламыснік не працягне сваю справу.

Мясцовы жыхар Аляксандр, які таксама спрабуе паўплываць на далейшы лёс дрэва, распавядае Зялёнаму парталу: «Сёння мне прыйшоў адказ з міліцыі, што адміністрацыйная справа закрытая. Я развесіў аб’явы па пад’ездах аб тым, што „выяўленыя пашкоджанні на дубе і калі хтосьці ўбачыць вінаватага, тэлефануйце 102“, там жа пакінуў і свае кантакты. Ніхто так і не патэлефанаваў».

Фота мясцовага жыхара Аляксандра

Фота мясцовага жыхара Аляксандра

«У нас ёсць падазрэнне, хто спрабуе забіць дуб, але доказаў пакуль няма. Калі зламыснік працягне сваю працу, то мы закрыем ствол дошкамі па прынцыпе ахоўнай агароджы на будоўлі. Будзем рабіць усё магчымае, каб выратаваць дрэва», — дзеліцца планамі Аляксандр.

Артыкул 15.22 КаАП РБ. Незаконнае знішчэнне, канфіскацыя або пашкоджанне дрэў і хмызнякоў ці іншай расліннасці

п.3 Незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў, кустоў, кветнікаў, газонаў, размешчаных на землях населеных пунктаў цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дзесяці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад дваццаці да трохсот базавых велічынь.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!