Зацішша перад навальніцай. Найважнейшае за 28 верасня

Мінулы дзень, нібыта, прайшоў спакойна — не было гучных акцыяў, пра якія мы чулі ці не штодня. Але гэта не азначае, што народны супраціў сцішыўся ці спыніўся.


Формы супраціву — вельмі розныя. І невядома, што больш небяспечна для ўлады. Як пісалася раней, дробязяў у такой справе не бывае.

Калі не было акцый ў Мінску, гэта не значыць, што іх не было ўвогуле. Паступілі звесткі пра Нідэрланды, дзе таксама прайшла “народная інаўгурацыя”, і пра Канаду, дзе адбыліся акцыі акцыі пратэсту супраць дыктатуры Лукашэнкі, фальсіфікацыі выбараў і гвалту.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў спіс спартыўных чыноўнікаў і функцыянераў, якім неабходна забараніць уезд у краіны Еўрасаюза. Так, туды, безумоўна, трапіў трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі.

У гродзенскім дворыку раней адбылася творчая сустрэча акцёраў драматычнага тэатра з гараджанамі. Акцёры цяпер зазнаюць моцны ціск з боку ўладаў за сваю грамадзянскую пазіцыю — тэатр пераведзены на рэпетыцыйны рэжым. Аднак гэта не перашкодзіла ім паказаць урыўкі са спектакля «451 па Фарэнгейце», які, як і іншыя пастаноўкі тэатра, адменены.


Кібер-партызаны абнавілі файл са звесткамі беларускіх сілавікоў, дадаўшы ў яго ўкладку з тысячай імёнаў супрацоўнікаў МУС з Гомеля. Нагадаем, што ў нядзелю ў Гомелі былі брутальныя разгоны мірнай акцыі.

Зняволеная сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава даслала другі ліст родным. «Усім беларусам — гарачае прывітанне і абдымкі. Вельмі прыемна і вельмі важна, што так шмат людзей пра мяне думаюць і клапоцяцца! Толькі наперад! Не здавайцеся!» — піша яна.


А юрыст, адвакат штабу Бабарыкі Максім Знак, таксама сябра таго ж прэзідыуму, паслухаўся сваіх паплечнікаў і пачаў выходзіць з галадоўкі пратэсту, якую ён трымаў тыдзень.

Літва, Латвія і Румынія падрыхтавалі план еўрапейскай дапамогі для Беларусі «пасля Лукашэнкі». Нагадаем, гэта ўжо другая падобная ініцыятыва — раней свой «план Маршала для Беларусі» падрыхтавала Польшча. Гэта азначае, што эканамічны крызіс, які здарыцца пасля сыходу Лукашэнкі, будзе, можа, і цяжкім, але не вельмі доўгім.

А Пасол Беларусі ў Аргенціне падаў у адстаўку. Прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры Беларусі.

Так што ў нас без Лукашэнкі ёсць багата варыянтаў развіцця. А вось з ім — ніводнага такога варыянту не праглядаецца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: