Зацвердзілі дакументы да паправак аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі

У Беларусі зацвердзілі пакет дакументаў да паправак у шэраг законаў аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі.
Здымак: Fotolia

Здымак: Fotolia


Адпаведнае рашэнне (№ 871 ад 25 кастрычніка 2016-га) змешчана ў пастанове Савета міністраў.

Гаворка ідзе аб палажэнні, якім устанаўліваецца парадак маркіроўкі інфармацыйнай прадукцыі (акрамя фільмаў, прызначаных для паказу на тэрыторыі нашай краіны), у ім таксама прапісаны некаторыя асаблівасці яе распаўсюджвання. У гэтым выпадку маюцца на ўвазе ўзроставыя катэгорыі "0+" (што азначае без абмежаванняў, або ўніверсальная), "6+" (для асоб, якія дасягнулі 6 гадоў), а таксама катэгорыі "12+", "16+" і "18+". Апошняя катэгорыя азначае, што гэтая прадукцыя забаронена для дзяцей, інфармуе БЕЛТА.

Прысваенне знака ўзроставай катэгорыі датычыцца друкаваных, тэлевізійных і радыйных сродкаў масавай інфармацыі, друкаваных выданняў, інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, а таксама камп'ютарных гульняў, аўдыявізуальных твораў, фанаграм. Пры гэтым для распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі інфармацыйнай прадукцыі, вырабленай за мяжой, распаўсюднік мае права ў адпаведнасці з устаноўленымі крытэрыямі зрабіць гэта самастойна. Што ж датычыцца маркіроўкі радыёперадач, то ў гэтым выпадку маецца на ўвазе гукавое папярэджанне, якое паказвае на ўзроставую катэгорыю дзяцей, сярод якіх дапускаецца распаўсюджванне. Больш падрабязна гл. тут.

Пастанова пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2017 года.

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!