«Задушаная голымі рукамі бацькі». У Мінску прайшла арт-інтэрвенцыя супраць хатняга гвалту

У Дзень правоў чалавека на плошчы Якуба Коласа ў Мінску ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвэнцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.
Фота Маршыруй, дзетка

Фота Маршыруй, дзетка


Інсталяцыя з жаночым і дзіцячым абуткам распавядае гісторыі жанчын і дзяўчынак, якія загінулі ад хатняга гвалту. Па статыстыцы за першае паўгоддзе 2019 года ў Беларусі па гэтай прычыне загінула 55 чалавек.

Фота Маршыруй, дзетка

Фота Маршыруй, дзетка

"У гэты дзень мы хацелі нагадаць, што гвалт над жанчынамі і дзецьмі носіць каласальны характар. Але, на жаль, у нашым заканадаўстве не хапае інструментаў, каб працаваць з такімі кейсамі ", — каментуе Марыша Корж, адна з каардынатарак ініцыятывы" Маршыруй, дзетка!".

Фота Маршыруй, дзетка

Фота Маршыруй, дзетка

Сёння 10 снежня завяршаецца кампанія 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендернага гвалту. У Кіеўскім скверы 9 і 10 снежня павінен быў прайсці пікет. Аднак Мінгарвыканкам забараніў мерапрыемства і абгрунтаваў гэта правядзеннем работ па добраўпарадкаванні.

Фота Радыё Свабода













Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: