Заява журналістаў, мастакоў і блогераў па справе Емяльянава-Комара (ідзе падпісанне)

Беларускія журналісты, мастакі, фатографы, культурныя работнікі і блогеры выступілі з заявай па справе палітвязняў-анархістаў Мікіты Емяльянава і Івана Комара.

Падчас суду над Емяльянавым і Комарам

У заяве гаворыцца: «Мы лічым, што Мікіта Емяльянаў і Іван Комар прыгавораныя да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным учыненаму. Мы патрабуем для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Дзеянні маладых людзей не прывялі ні да якіх сур'ёзных наступстваў — шкоды здароўя людзей, сур'ёзнага пашкоджання маёмасці. Такі несправядлівы прысуд супраць уласных грамадзян несумяшчальны з нармальным развіццём нашай краіны і грамадзянскай супольнасці».

Пазнаёміцца з поўным тэкстам заявы можна па гэтай спасылцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: