«Заклікаем спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў». Калегі накіроўваюць зварот ва УУС Ленінскага раёна

Раней тры дзясяткі гродзенскіх журналістаў, сябраў Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, прынялі зварот у абарону сваіх калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якім пагражае крымінальны пераслед за сюжэт на тэлеканале «Белсат», піша «Гарадзенская Вясна».

23 ліпеня ў Гародні міліцыя правяла вобшукі ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат» — Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса. Нагодай стаў сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра стан аднаго з мясцовых інтэрнатаў. У выніку ў журналістаў забралі камп’ютары, тэлефоны і іншую тэхніку.

Зараз гарадзенскія журналісты сабралі подпісы і накіроўваюць сілавікам ужо пісьмовы зварот як афіцыйны дакумент. У ім гаворыцца наступнае:
«Мы, гродзенскія журналісты, выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, заклікаем спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў і патрабуем вярнуць усю забраную тэхніку. Мы лічым абуральнымі ператрусы ў бацькоў журналістаў і разглядаем гэта як ціск праз сям’ю.

Ціск на журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Кастусь
  • 2018-08-02 12:06:12
А у гэтых фры есць пасведчанне,што ен журналiст ? Лiцэнзiю мае?Падаткi плацiць? Мабыць толькi языком блабла .