Закон «Аб персанальных дадзеных»: публікацыю інфармацыі пра катэджы чыноўнікаў забароняць

У Палаце прадстаўнікоў разглядаюць праект усёабдымнага закона «Аб персанальных дадзеных». Падобныя дакументы існуюць у Еўрасаюзе, Расіі і шмат якіх іншых краінах. Пра гэта паведаміла Наша Ніва
У адпаведнасці з законам грамадзянін будзе павінен даць пісьмовую ці электронную згоду на выкарыстанне яго персанальных дадзеных — уключна, напрыклад, з іменем, прозвішчам.

Закон стане заслонай для смс-рассылак і іншага кшталту надакучлівай рэкламы.

Аднак ён можа ўскладніць працу незалежных медыя і абмежаваць права грамадства на інфармацыю.

Напрыклад, журналісты запыталіся ў дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзіма Іпатава пра сітуацыю з катэджамі чыноўнікаў — лукашэнкаўская наменклатура атрымала ў Мінску больш за сто ўчасткаў элітнай зямлі. Іпатаў мяркуе, што публікацыя інфармацыі пра такую нерухомасць будзе лічыцца разгалошваннем персанальных дадзеных.

Пакуль невядома, якая адказнасць будзе прадугледжана за такое «разгалошванне».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!