
Распачатая будоўля 25-павярховіка ў Копішчы. Фота: realt.onliner.by

«Такім чынам, атрымліваецца, закон не працуе, любое парушэнне (прынамсі ў будаўніцтве) мае сваю цану, заплаціўшы якую, можна рабіць усё, што хочаш», — абураюцца мясцовыя жыхары.
Яны напісалі калектыўны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, Камітэт дзяржкантролю, пракуратуру, аблвыканкам, дзе выклалі парушэнні, дапушчаныя пры ўзвядзенні дома, і патлумачылі сваю пазіцыю адносна таго, чаму гэты дом не павінен будавацца. Пад зваротам сабралі 402 подпісы, апроч таго была створана інтэрнэт-петыцыя,якая на момант публікацыі матэрыялу сабрала больш за 250 подпісаў.
Падпісанты зазначаюць, што, прыняўшы рашэнне дазволіць незаконнае будаўніцтва, кіраўнік дзяржавы парушыць свае ж даручэнні, пры тым, што выбарчая кампанія ўжо на носе.
«Замест таго, каб парк дзесьці закласці або ў парадак прывесці, вы пачынаеце штампаваць жыллё. Месцаў няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба канфлікт спарадзіць з насельніцтвам. Вы самі перасяліцеся ў гэты дом і жывіце там, а побач пабудуйце гмах у 12 паверхаў, каб ваш дом апынуўся ў двары гэтага гмаху. Абавязкова трэба канфлікт нейкі зладзіць», — прыводзяць яны цытату Аляксандра Лукашэнкі.