Законапраект аб гарантыях экс-прэзідэнтам не прыняты да разгляду

Законапраект дэпутаткі Ганны Канапацкай пра гарантыі былым прэзідэнтам не быў прыняты да разгляду Палатай прадстаўнікоў. 
Ганна Канапацкая / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё. Апошні дзень у парламенце

Ганна Канапацкая / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё. Апошні дзень у парламенце


Пра гэта Канапацкая паведаміла officelife.media. Па яе словах, яна выканала ўсе працэдуры.

Нагадем, праект закона, сярод іншага, прадугледжваў выплату штомесячнай пенсіі былому кіраўніку дзяржавы ў памеры 75% ад яго зарплаты, прызначэнне пенсіі членам яго сям'і пасля яго смерці. Таксама экс-прэзідэнту прапаноўвалася пакінуць адну з дзяржаўных рэзідэнцый і дазвол карыстацца ўрадавай сувяззю.

Таксама Ганна Канапацкая прапанавала забяспечыць былому дзяржаўнаму лідару гарантыі недатыкальнасці і пазбавіць яго ад адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу за дзеянні, учыненыя падчас займання прэзідэнцкай пасады. 

Мяркуецца, што афіцыйная прычына таго, што дакумент не прыняты да разгляду, брак часу. Паўнамоцтвы палаты гэтага склікання заканчваюцца. 5 снежня кіраўнік краіны сустрэнецца з дэпутатамі, а 6 снежня ўжо пачнецца сесія новага склікання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: