
Павел Белавус. Фота з фэйсбука
Падчас «Вялікай размовы» з журналістамі і прадстаўнікамі экспертнай супольнасці Лукашэнка заявіў, што арганізатары Дня Волі не атрымаюць у якасці пляцоўкі стадыён «Дынама».
У адказ арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку з
прапановай правесці святкаванне на іншых пляцоўках.

Эдуард Пальчыс / Еўрарадыё
Дырэктар крамы symbal.by Павел Белавус кажа: «Мы не просім нейкія фантастычныя варыянты... Названыя лакацыі добра вядомыя як месца арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Гэта магло б быць кампрамісным варыянтам для ўсіх бакоў».
Ён кажа, што не будзе браць удзелу ў святкаванні 101-й гадавіны незалежнасці БНР на плошчы Бангалор. «У выпадку адмовы магчымы сцэнар з дэцэнтралізацыяй святкавання, — кажа Белавус. — Мы не збіраемся ладзіць палітычную акцыю, гэта будзе свята, каб людзі маглі ўзняць бел-чырвона-белыя сцягі, пачуць віншаванні».