Замест «Euronews» у Беларусі пачынае вяшчанне расійская праграма «Победа»

З сённяшняга дня ў Беларусі спыняецца вяшчанне тэлеканала «Euronews» і пачынае вяшчанне «Победа» — тэлепраграма пра Вялікую Айчынную вайну расійскай вытворчасці.
12 красавіка 2021 года са спісу замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія атрымалі дазвол на распаўсюд у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрствам інфармацыі выключаная замежная тэлепраграма «Euronews». Тэрмін дзеяння раней выдадзенага дазволу на распаўсюд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мінуў, паведамляе Мінінфарм.

Разам з тым, з сённяшняга дня пачынае вяшчанне «Победа» — тэлепраграма пра Вялікую Айчынную вайну расійскай вытворчасці. Як паведамляецца, гэта «маштабны праект Першага канала, створаны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

У эфіры тэлепраграмы — класіка савецкага ваеннага кіно, расійскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы пра Вялікую Айчынную вайну, сведчанні ветэранаў, інтэрв'ю з гісторыкамі і экспертамі, а таксама знаходкі і адкрыцці пошукавых атрадаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: