Замежнікаў, якія прыбудуць у Мінск без візы, правераць па базах Беларусі і Расіі

Замежнікі, якія прыбудуць у Беларусь паводле бязвізавага рэжыму, пройдуць праверку праз спецыяльныя базы Беларусі і Расіі.
 
Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА


Пра гэта заявіў беларускі прэс-сакратар Памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка, перадае БЕЛТА.

Турботы расіян, што да іх змогуць трапіць "праблемныя" асобы, звязаны з тым, што Беларусь адмяніла візавы рэжым для грамадзян 80 краінаў. На працягу пяці дзён яны могуць знаходзіцца ў Беларусі, не атрымоўваючы візы.

Цішчанка падкрэсліў, што бязвізавы ўезд будзе дазволены толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Там дзейнічае сістэма бяспекі самога аэрапорта, сістэма кантролю бяспекі памежнікаў і мытнікаў. "Усе праблемныя асобы, якія знаходзяцца ў нашых беларускіх і расійскіх базах, яны будуць праходзіць праз гэты фільтр базаў. Таму казаць пра тое, што хтосьці праблемны можа прабрацца на тэрыторыю Беларусі і, адпаведна, далей неяк прасоўвацца на тэрыторыю Расіі — гэта, па сутнасці справы, рэч надуманая", — патлумачыў Цішчанка.

Ён дадаў, што расійскі бок прызнаў, што сістэмы бяспекі і кантролю за ўездам замежных грамадзян не мяняюцца, а заклапочанасць з гэтай нагоды больш фігуруе ў расійскіх СМІ.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: