Замежнікі кралі ў Мінску пракатныя аўтамабілі

Днямі супрацоўнікі крымінальнага вышуку сталічнага ГУУС затрымалі дваіх гасцей нашай краіны, якія кралі пракатныя аўто ў Мінску. Гаворка пра грамадзян адной з суежных краіна.
Пацярпелі тры мінскія фірмы. Ва ўсіх выпадках схема была аднолькавай: пасля афармлення дакументаў на арэнду даволі дарагіх машын арандатары знікалі разам з транспартнымі сродкамі.

Аператыўнікі ўстанавілі, што да ўсіх крадзяжоў датычны адзін мужчына - «каардынатар», паведамляецца ў Тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай. Ён тройчы прыязджаў у Беларусь і пры кожным візіце прывозіў з сабой новага чалавека. Каардынатар забяспечваў яго фальшывымі дакументамі і плаціў каля 250 долараў, каб той аформіў арэнду на сябе. Сам пры гэтым заўсёды заставаўся ў цені.

Такім спосабам было выкрадзена тры аўтамабілі агульным коштам каля 80 тысяч рублёў. Затрымалі "каардынатара" і падстаўную асобу падчас чацвёртага візіту ў Беларусь.

Як паведамілі ў Галоўным ўпраўленні крымінальнага вышуку МУС Беларусі, падобныя злачынствы рэдкія – у апошні раз такая схема была зафіксавана два гады таму. Ва ўсіх выпадках злачынцы аказваліся замежнікамі. Бо, як правіла, калі беларускі пашпарт нашы грамадзяне здолеюць адрозніць ад грубай падробкі, то фальшывыя пашпарты іншых дзяржаў выкрыць больш складана.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: