Замежнікі зацікаўленыя працаваць у польскай медыцыне

Пра гэта распавёў кіраўнік Канцылярыі старшыні Рады Міністраў ПольшчыМіхал Дворчык, паведамляе www.polskieradio.pl



Міхал Дворчык заявіў у З праграме Польскага радыё, што сярод замежнікаў існуе вялікая зацікаўленасць у працаўладкаванні ў польскую службу аховы здароўя. Палажэнні новага закона павінны садзейнічаць працаўладкаванню ў Польшчы лекараў, медсясцёр і фельчараў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

— Дадзены праект у першую чаргу не накіраваны на нейкія канкрэтныя краіны. Ён тычацца медыкаў з любой краіны, якая не зʼяўляецца сябрам Еўразвязу. Такія лекары ў першыя дні пасля свайго прыезду змогуць працаваць толькі пад наглядам польскіх спецыялістаў і таму спачатку іх заробкі будуць ніжэйшыя.

Першыя паслабленні ў працаўладкаванні замежнікаў у польскай службе аховы здароўя ўступяць у сілу пасля падпісання прэзідэнтам новага закона. Чарговыя ільготы цяпер знаходзяцца на стадыі міжведамасных кансультацый.



 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: