Замежныя студэнты знялі вірусны відэазварот з просьбай забраць іх з Беларусі

Каля 1000 студэнтаў-медыкаў з Індыі, якія вучацца ў чатырох беларускіх ВНУ, просяць тэрмінова прыслаць за імі самалёт з-за высокай рызыкі заражэння каронавірусам. Іх відэазварот стала вірусным відэа ў Індыі. Гэта заўважыў телеграм-канал «Баста!».
Студэнты і іх бацькі занепакоеныя тым, што ў Беларусі не ўведзены каранцінныя меры і няма ніякіх абмежаванняў у перамяшчэнні студэнтаў, што выклікае высокую рызыку заражэння COVID-19. «У Беларусі існуе высокая рызыка заражэння каронавірусам, бо не прымаецца ніякіх мер», — гаворыцца ў відэазвароце.

Як паведамляе мясцовае СМІ, каля тысячы студэнтаў-медыкаў з індыйскага штата Гуджарат «апынуліся ў пастцы ў Беларусі». Студэнты вучацца ў чатырох беларускіх ВНУ. За апошні месяц іх бацькі неаднаразова звярталіся да індыйскага ўраду з просьбай пасадзейнічаць вяртанні студэнтаў дадому. Аднак пакуль не атрымалі здавальняючага адказу.

«Мой сын Сартак вучыцца ў Беларусі. Каронавірус распаўсюджваецца там як на дражджах. Да гэтага часу не было прынята ніякіх мер па дастаўцы студэнтаў у Індыю. Студэнты-медыкі ў Беларусі ў бядзе», — распавёў жыхар Раджкот Хіманшубхай Пармар.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: