Замоўчваць нельга ...

У Брэсце адбыўся круглы стол па пытаннях бежанцаў. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіла некамерцыйная арганізацыя «За свой горад».

Удзельнікамі дыскусіі «Міграцыйныя плыні: выклікі сучаснасці» выступілі прадстаўнікі некамерцыйнай арганізацыі «Роўнсць і справядлівасць», Беларускага Хельсінкскага камітэта, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Інстытута прагназавання і ўрэгулявання палітычных канфліктаў (РФ), незалежныя эксперты і журналісты рэгіянальных выданняў.

«Тэма бежанцаў — адна з самых актуальных і сучасных праблем многіх краін і цэлых рэгіёнаў. Не абыходзіць яна бокам, як у цэлым Беларусь, так і брэсцкі рэгіён. Транзітныя мігранты з Каўказа, мігранты з усходу Украіны, запланаванае будаўніцтва 2-х міграцыйных цэнтраў — усё гэта новыя выклікі для нашага рэгіёну. Таму на круглым стале мы паспрабавалі даць аб'ектыўную ацэнку сучаснай сітуацыі ў галіне міграцыйных патокаў, прааналізавалі пагрозы, а таксама выпрацавалі шэраг прапаноў, якія меры павінна прымаць дзяржава і грамадскасць для мінімізацыі наступстваў гэтых пагроз», — каментуе сітуацыю кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.


Дырэктар НКА «Інстытут прагназавання і ўрэгулявання палітычных канфліктаў» (РФ) Мікалай Нікалаеў адзначыў, што дадзеная тэма з'яўляецца вельмі надзённай для РФ. Па ацэнцы шэрагу экспертаў у Расіі 10-12 млн. нелегальных мігрантаў. Адкрытая мяжа з Беларуссю з'яўляецца пагрозай для нашай краіны з-за некантралюемага патоку нелегальных мігрантаў. Асобна Нікалаеў спыніўся на тэме мігрантаў з Чачэнскай Рэспублікі, для якіх Брэст з'яўляецца транзітным горадам. Паводле яго слоў неабходна ў першую чаргу прымаць меры і выпраўляць сітуацыю ў самой Расійскай Федэрацыі ў каўказскім рэгіёне, тады і не будзе гэтых мігрантаў.

Эксперт у галіне міграцыйнага права Сяргей Магонаў выступіў з дакладам «Міграцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, практыка прымянення». Ён таксама падрабязна спыніўся на статыстычнай сітуацыі звязанай з колькасцю мігрантаў у Беларусі і іх статусам.


«Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы, што тэму нельга замочваць міграцыйную тэму, а трэба абмяркоўваць і дыскутаваць пра шляхі пераадолення магчымых вынiкаў або іх мінімізацыі», — падводзіць вынікі круглага стала кіраўнік гарадскіх сацыял-дэмакратаў і лідар арганізацыі «Роўнасць і справядлівасць» Ганна Канюс.

Паводле прэс-службы арганізацыі «За свой горад»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: